02.10.2026
У арт-галерэі «Сфера» бібліятэкі № 18 горада Мінска працуе выстава жывапісу «Восеньскі сад тваіх жаданняў» мастачкі Ірыны Гаспадарскай. Яна прысвечана Году беларускай жанчыны. Прадстаўленыя ў экспазіцыі работы напоўнены жаноцкасцю і глыбокім сімвалізмам. Аўтар запрашае гледача на ціхую, давяральную размову аб асабістым, зазірнуць углыб сябе, удыхнуць водар кветак і атрымаць сапраўднае задавальненне ад сузірання свету жаночых мар. Выстава «Восеньскі сад тваіх жаданняў» мастачкі Ірыны Гаспадарскай працягнецца па 18 кастрычніка.
