"Восеньски салон" спрыяе сучаснаму беларускаму мастацтву

10.10.2016

У Палацы мастацтва адкрылася другая найбуйнейшая ў Беларусі выстава-продаж сучаснага мастацтва “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам”. У экспазіцыі - каля паўтысячы твораў у розных тэхніках. Пераможцам праекта дапамогуць прыняць удзел у інтэрнацыянальным восеньскім салоне ў Парыжы, які пройдзе на Елісейскіх палях у кастрычніку 2017. А ў гэты чацвер у Парыжы адкрыюць беларускую экспазіцыю, складзеную з работ удзельнікаў мінулага салона. Вызначаць лепшыя работы ў Мінску прызнаныя замежныя эксперты. Арганізавана адукацыйная праграма. Расказвае куратар карпаратыўнай калекцыі “Белгазпрамбанка” і выставы “Восеньскі салон” Аляксандр Зіменка.

"Для ўсіх удзельнікаў “Восеньскі салон” – гэта і выдатная пляцоўка, каб паказаць творчыя работы, прычым, як мінскаму гледачу, так і замежным экспертам, і магчымасць іх прадаць", - гаворыць мастачка Надзея Бука.

Фота: artbelarus.by