22.06.2021
Сёння сустракаемся з удзельнікамі і арганізатарамі Міжнароднага фестывалю-конкурсу нацыянальных сучасных мастацтваў “Планета дружбы”. Заснавальнік праекта - Вольга Палехіна.
Другі год запар спецыяльным прызам “За захаванне нацыянальнай сучаснай культуры” узнагароджваюцца прадстаўнікі Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў, якія і завіталі сёння да нас у студыю.