Вучні заслужанага артыста Беларусі Юрыя Гільдзюка выступяць у сталічнай філармоніі

14.02.2020

16 лютага ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт "Настаўнік і яго вучні" класа заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Юрыя Гільдзюка. Салісты ‒ Альгерд Грышчанка, Аляксандра Паўлюкавец, Алена Навуменка. "Гэтым праектам філармонія падтрымлівае імкненне маладых музыкантаў да самаўдасканалення", ‒ расказаў мастацкі кіраўнік Белдзяржфілармоніі Юрый Гільдзюк.

Юрый Гільдзюк ‒ піяніст і выкладчык, атрымаў музычную адукацыю ў беларускай і маскоўскай кансерваторыях у класах заслужанага дзеяча мастацтваў прафесара Ірыны Цвятаевай і доктара мастацтвазнаўства прафесара Якава Мільштэйна. Музыкант падзяліўся сакрэтам узаемадзеяння настаўніка з вучнямі. Падкрэсліў важнасць пераемнасці ў педагагічнай дзейнасці.

Вучні Юрыя Гільдзюка выступяць разам з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам Юрыя Караваева. У праграме – творы Іагана Себасцьяна Баха, Іаганеса Брамса, Сяргея Рахманінава.

Фота: philharmonic.by