Вулічны праект "Віцебскі квАРТал" пасля перапынку на “Славянскі базар” вярнуўся з новай праграмай

09.08.2019

У гэту суботу каля канцэртнай залы “Віцебск” наведвальнікаў чакаюць гадзіна танцаў са школай “Стылягі-хоп” (ахвотныя патанцуюць блюз, джаз і рок-н-рол), потым гадзіна караоке, на завяршэнне - выступленне кавер-бэнда “Каверза”, які выканае песні як айчынных, так і замежных гуртоў. Распавядае адміністратар праекта Яна Раслякова.

Фота: vk.com