Вялікі тэатр Беларусі адзначае 87-годдзе

25.05.2020

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета сёння адзначае 87-годдзе. Наведвальнікаў запрашаюць на Дзень адчыненых дзвярэй, які сёлета пройдзе анлайн. На сайце тэатра і ў сацыяльных сетках размесцяць відэаролік з запісам невялікіх інтэрв'ю – успамінаў, віншаванняў і пажаданняў тэатру.

Нягледзячы на тое, што спектакляў ва ўстанове не будзе да верасня, у майстэрнях і рэпетыцыйных залах з захаваннем усіх мер бяспекі ідзе штодзённая праца. Рыхтуюцца да выпуску дзве новыя пастаноўкі: опера "Вілісы. Фатум" Джакама Пучыні і балет "Пер Гюнт" на музыку Эдварда Грыга. Дзякуючы відэароліку гледачы пабываюць на рэпетыцыях балетнага і харавога калектываў, зазірнуць на прымерку касцюмаў. Увечары прыхільнікаў тэатра чакае анлайн-канцэрт, у якім прызнаныя майстры і маладыя салісты выканаюць свае любімыя нумары розных музычных жанраў.

Расказвае кіраўнік рэкламна-інфармацыйнай службы Вялікага тэатра Беларусі Таццяна Аляксандрава.

Фота: Anika Nedelko (vk.com)