Вялікі тэатр Беларусі адкрыў «Гастрольнае лета»

09.07.2026 

Чэлябінскі Дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета імя Глінкі гэтымі днямі выступае на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ў рамках праекта «Гастрольнае лета ў Вялікім». Расійскія артысты прывезлі балеты «Раймонда» і «Мата Хары», кожны з якіх будзе паказаны двойчы. У сваю чаргу ў чэрвені калектыў Вялікага тэатра Беларусі выступаў на міжнародным фестывалі «У гонар Кацярыны Максімавай» у Чэлябінску з балетамі «Папялушка» і «Рамэа і Джульета». Усе падрабязнасці аб творчым супрацоўніцтве – ад нашага карэспандэнта Элеаноры Коўшар.