21.01.2025
Выстава «Вялікі тэатр Беларусі: Гісторыя. Ідэі. Здзяйсненні» адкрылася сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках «Марафону адзінства». Экспазіцыя прысвечана спадчыне і сучасным поспехам тэатральнай беларускай сцэны. Касцюмы, афішы, багаты рэквізіт для спектакляў – усё гэта жыхары і госці сталіцы змогуць убачыць па 26 студзеня. Падрабязнасці ў рэпартажы Алесі Давідовіч.