Вялікія гастролі Калінінградскага музычнага тэатра ў Мінску

07.03.2017

У Мінску да канца тыдня можна ўбачыць пастаноўкі Калінінградскага музычнага тэатра. Вялікія гастролі праходзяць на сцэне беларускага музычнага тэатра. Калінінградскі тэатр, заснаваны ў 1992 годзе Валерыем Лысенкам, ужо ў 2010 стаў самым маладым тэатрам Расіі, удастоеным звання “Нацыянальны здабытак”. Для ставаральніка калектыву Беларусь і Мінск зусім не далёкія. Валерый Лысенка некаторы час працаваў з легендарнымі “Песнярамі”. Пасля стаяў ля вытокаў тэатра Аляксея Рыбнікава. У афішы Калінінградскага тэатра пачэснае месца займаюць пастаноўкі паводле  твора стваральніка першай рок-оперы ў Савецкім Саюзе. У Мінску ў чацвер можна ўбачыць пастаноўку “Хаакін”.

Фота: musteatr.ru