23.06.2021
"Вялікія мары маленькіх людзей". У Нацыянальным мастацкім музеі адкрыта выстава Валянціна Губарава. Яго работы многія бачылі на паштоўках і сталічнай плошчы Якуба Коласа, калі творы аўтара экспанаваліся на банерах падчас праекта “Мастак і горад”. Простыя і шчырая, нават "наіўныя", яны, тым не менш, напоўнены мудрасцю і глыбінёй.
Падчас выставы пройдзе некалькі сустрэч-экскурсій, на якіх мастак падзеліцца гісторыямі стварэння сваіх карцін.
Экспазіцыя працуе да 18 ліпеня.
Фота: Алена Букрэева, vk.com