Вяртанне цікавага экспаната. 3D-версія дома Якуба Коласа

04.03.2022

Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа рэалізавалі праект "Вяртанне цікавага экспаната. 3D-версія дома Якуба Коласа". Раней у экспазіцыі музея знаходзіўся макет першага даваеннага дома Якуба Коласа. Калісьці яго зрабілі па ўспамінах старэйшага сына Коласа Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча. Цяперашнія супрацоўнікі знайшлі на філіяле музея гэты экспанат і правялі сур’ёзную даследчую працу, перапрацавалі праект у 3D-фармаце і вярнулі яго ў экспазіцыйную прастору Дома-музея Якуба Коласа. У стварэнні праекта "Вяртанне цікавага экспаната. 3D-версія дома Якуба Коласа" прымалі ўдзел мастакі-рэстаўратары. Расказвае вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Антон Астаповіч.

Фота - kolasmuseum.by