Выхадны панядзелак, 2 мая, прапануе

У панядзелак, 2 мая, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Поля Марыа і яго аркестра;
- у 06:10 – песні Стаса Наміна;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно” – мелодыі з фільма “Цацка”;
- у 07:25 і 23:30 – Канцэрт для двух фартэпіяна з аркестрам Мі бемоль мажор Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Анатоля Вярцінскага;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць фінскага кампазітара Каі Саарыахі;
- у 08:25 і 13:05 – запісы Алены Золавай і Юрыя Гарадзецкага;
- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”: мелодыі Рыхарда Вагнера, Фелікса Мендэльсона, а таксама запісы Сяргея Захарава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”;
- у 11:30 – “Танцы давідсблюндлераў” Роберта Шумана;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Кармэн Макрэй;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: дызайнер Марыя Завадская пра японскае мастацтва;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: псіхааналіз;
- у 15:15 – араторыя “Песні Хірасімы” і Струнны квартэт Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”, “Музейныя хованкі”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – запісы Венскага камернага аркестра і Венскага Штраус-аркестра;
- у 19:00 – традыцыйную музыку Баварыі і запісы малійскай групы Terakaft;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Энгельберта Хампердзінка;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: ісландскі піяніст, кампазітар Габрыель Олафс.
У праграме магчымы змены.