Выхадныя 17-18 ліпеня: “Чароўная лямпа Аладзіна”

16.07.2021 

Сябры, у суботу, 17 ліпеня, адпачывайце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы вакальнага ансамбля “Свінгл сінгерс”;
- у 02:00 – балетныя мелодыі Людвіга Мінкуса;
- у 06:10 – фартэпіянныя творы Сяргея Рахманінава;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: Марфа-Марыінскі манастыр;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Максіма Лужаніна;
- у 08:15 – музыка Нікало Паганіні;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: медыяцыя;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: “Чароўная лямпа Аладзіна” паводле арабскай казкі (частка 1);
- у 11:00 – “Планета “Культура”: Францыя;
- у 11:30 – музыка Мікалая Чуркіна;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Павел Каралёў;
- у 13:00 – сімфанічныя творы Яўгена Глебава, Льва Абеліёвіча, Дзмітрыя Смольскага, Андрэя Мдывані, Сяргея Картэса;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбляў Colonge Vocal Ensemble, Musica Antiqua Colonge, Academy of St. Martin of the Fields, а таксама саўндтрэк да фільма Blues Brothers;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – фрагменты абраду “Хрэсьбіны” ў выкананні фальклорнага ансамбля “Чараўніцы” вёскі Мацвееўцы Ваўкавыскага раёна;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з дрэсіроўшчыкамі коней і сабачак Аленай Паўловіч і Юліем Якубоўскім;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Антаніна Няжданава, Клаўдзія Кардынале;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Мікалай Кандрацюк;
- у 19:00 – першая дзея оперы Мікалая Рымскага-Корсакава “Залаты пеўнік”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Шамякіна “Дзівак-чалавек”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра мухамораў”;
- у 21:10 – фрагменты канцэрта “Славянская сям’я планеты”, які адбыўся на “Славянскім базары” ў 2000 годзе;
- у 21:30 – радыёспектакль “На струнах буры” па аповесці Лідзіі Арабей (да 145-годдзя з дня нараджэння Цёткі);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Вада” (працяг).

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 18 ліпеня, мы прапануем:
- у 00:04 – музыку ў выкананні японскай піяністкі Кейкі Мацуі;
- у 06:10 – творы Пятра Чайкоўскага;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Максіма Лужаніна (працяг);
- у 08:15 – запісы вядучых салістаў беларускай оперы канца мінулага стагоддзя;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другую частку радыёпастаноўкі “Чароўная лямпа Аладзіна” паводле арабскай казкі і казку Эн Хогарт “Мафін і яго знакаміты кабачок”;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Індыя;
- у 11:30 – фрагмент Скрыпічнага канцэрта Арама Хачатурана;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: салістка Музычнага тэатра, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Маргарыта Александровіч;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт аркестра Academy of St. Martin in the Fields, а таксама запісы квартэта Дэйва Брубека;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з этнахарэографам Сяргеем Выскваркам;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць праграмы – кандыдат філалагічных навук Сяргей Мінскевіч;
- у 17:30 – “Варыяцыі на тэму Бетховена” Каміля Сен-Санса;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Алена Камбурава;
- у 19:00 – заключныя дзеі оперы Мікалая Рымскага-Корсакава “Залаты пеўнік”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алесі Кузьміновай “Проста знаёмы”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Ад крадзенага не пасыцееш”;
- у 21:10 – фрагмент канцэрта Валерыя Лявонцьева з фестывалю “Славянскі базар у Віцебску – 1998”;
- у 21:30 –інсцэніраваную паэму Якуба Коласа “Сымон-музыка”;
- у 23:10 – творы ў выкананні “Кронас-квартэта”.
У праграме магчымы змены.