Выхадныя 25-26 красавіка на "Культуры"

24.04.2020 

У суботу, 25 красавіка, адпачывайце з намі. Канал “Культура” прапануе: 

- у 00:04 – Санату для габоя і аргана Іагана Себасцьяна Баха, Канцэрт для габоя Антоніа Вівальдзі, Канцэрт для флейты і габоя Антоніа Сальеры, Санату для габоя і фартэпіяна Франсіса Пуленка і Канцэрт для габоя з аркестрам Андрэя Эшпая;

- у 02:00 – кантаты Дзітрыха Букстэхудэ;

- у 06:10 – запісы салісткі Белдзяржфілармоніі Ганны Будзько;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Васіля Віткі;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: радыёпадарожжа ва Узду;

- у 08:05 – запісы выканаўцы аўтарскай песні Таццяны Дашкевіч;

- у 09:05 – “Кнігалюбу”: пра адзін з літаратурных праектаў выдавецкага дома “Звязда”;

- у 09:20 – оперную музыку Станіслава Манюшкі;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Леаніда Дранько-Майсюка;

- у 10:05 – праект “Сцежкамі ў вялікі свет”: майстар па ткацтве Алена Кандратава і майстар па вырабе народнай лялькі Вольга Сідлярэвіч;

- у 10:30 – першую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Вечар” паводле Аляксея Дударава (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра і 95-годдзя Беларускага радыё), а таксама радыёспектакль “Хто робіць пагоду” паводле Максіма Лужаніна;

- у 12:30 – запісы ансамбля “Песняры”;

- у 13:00 – гаворку са спеваком, кіраўніком хору “Ватра” Аляксандрам Валодчанкам;

- у 14:05 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “Capriccio Stravagante”, а таксама запісы квартэта “Manhattan Transfer”; 

- у 16:15 – “Гасцінец”: памінальны абрад “Радаўніца”;

- у 17:00 – сустрэчу з актрысай Аксанай Лясной (да юбілею творцы);

- у 18:05 – “Вечар на канале” з мелодыямі Ежы Паломскага;

- у 19:00 – аперэту “Фраскіта” (да 150-годдзя з дня нараджэння кампазітара Франца Легара);

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Зорнае неба”;

- у 21:10 – творчасць Ядвігі Паплаўскай;

- у 21:30 – апавяданне Тамары Бунта “Шпіёны з нашага завулка”;

- у 22:00 – музыку Генрыка Гурэцкага;

- у 23:00 – сімфоніі Аляксандра Грачанінава. 

 

Нядзелю, 26 красавіка, праводзьце з намі. У эфіры:

- у 00:04 – запісы Таніты Цікарам, Фрыды Бакара і Браяна Фэры;

- у 06:10 – запісы арганіста Алега Янчанкі;

- у 07:15 – паэтычная радыёкампазіцыя паводле вершаў Васіля Віткі (працяг);

- у 08:05 – канцэрт для скрыпкі з аркестрам Міхала Ельскага;

- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – пра кніжныя навінкі, прэзентацыі, а таксама знаёмства з кнігай Валерыі Лявонцьевай “Светлая навука, альбо Урокі дабрыні” і агляд штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 09:20 – музыка Людвіга ван Бетховена;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Леаніда Дранько-Майсюка (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства пісьменніцы Раісы Баравіковай;

- у 11:15 – музыка Яўгена Цікоцкага;

- у 12:05 – радыёпадарожжа ў Балівію і Перу;

- у 12:30 – фрагмент Віяланчэльнага канцэрта Антаніна Дворжака;

- у 13:00 – праграма “Натхнёныя музыкай”: саліст Вялікага тэатра Беларусі Сяргей Франкоўскі;

- у 14:05 – аркестравыя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля, а таксама запісы “Art Ensemble of Chicago”;

- у 16:15 – гаворка з удзельнікам гурта “Рада” Аляксандрам Жукоўскім;

- у 17:00 – размова з прадпрымальніцай Дар’яй Дудко пра яе любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – гісторык, даследчык, вучоны сакратар Інстытута літаратуры НАН Беларусі Анатоль Трафімчык;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Лаліты Торэс;

- у 19:00 – радыёверсія спектакля Купалаўскага тэатра “Верачка” па п’есе Андрэя Макаёнка;

- у 21:00 – “Вячэрняя казку” “Прыгожы малюнак”;

- у 21:10 – запісы Элы Фіцджэралд;

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Васіля Гігевіча “Яшчэ снягі халодныя ляжалі”;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Кветкі” (працяг);

- у 23:00 – Скрыпічны канцэрт Пятра Чайкоўскага.