Вынікі года і творчыя планы купалаўцаў

18.01.2022

Сёння вынікі года падводзіць Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы – найстарэйшы прафесійны тэатр у Беларусі. У яго рэпертуары пастаноўкі розных жанраў і форм паводле п’ес айчынных класікаў, а таксама твораў сучасных аўтараў. Тэатр актыўна супрацоўнічае з лепшымі беларускімі драматургамі і рэжысёрамі. Яго трупа папоўнілася маладымі акцёрамі, для якіх вельмі адказна і хвалююча выступаць на прэстыжнай сцэнічнай пляцоўцы. Пра творчыя дасягненні асказвае намеснік дырэктара ўстановы Таццяна Дземеш.

А ў бліжэйшы час Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы рыхтуе шмат прэм’ер, якія адбудуцца і на вялікай сцэне, і ў малой зале. Адразу некалькі новых спектакляў у рабоце маладога таленавітага рэжысёра Данііла Філіповіча.

Фота - belta.by