Вынікі года і творчыя планы Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы

24.01.2022

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы - гэта прызнаны эталон сусветнага харавога выканальніцкага мастацтва. Адзін са старэйшых калектываў Беларусі носіць імя выдатнага савецкага харавога дырыжора, кампазітара, педагога, музыказнаўцы-фалькларыста, этнографа, музычнага публіцыста і грамадскага дзеяча Рыгора Шырмы. Мінулы года быў надзвычай плённы і насычаны для калектыву, які ён завяршыў гастрольным турнэ па Аўстрыі.

Шмат творчых праектаў запланавала Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла і на гэты год. Зноў жа, гэта гастролі, паездкі па краіне, удзел у фестывалях, запіс твораў беларускіх аўтараў.

Расказвае галоўны дырыжор капэлы Вольга Янум.

Фота - bis.nlb.by