"Выратаванне вернасцю" Валянціны Паліканінай

06.05.2022

У Цэнтральнай мінскай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кнігі паэзіі Валянціны Паліканінай "Выратаванне вернасцю". Яна пабачыла свет у выдавецтве "Чатыры чвэрці", напісана на рускай мове.

У кнізе Валянціны Паліканінай ёсць раздзел, прысвечаны музыцы "На далонях музыкі і слова", дзе змешчаны вершы, прысвечаныя сусветна вядомым кампазітарам. На прэзентацыі выдання музычнае суправаджэнне творам выконвала заслужаная артыстка Беларусі Ірына Шуміліна.

Фота - osh.by