Выстава акварэлей Леаніда Марчанкі

03.11.2016

У сталічнай галерэі "Беларт" праходзіць выстава акварэлей вядомага беларускага графіка Леаніда Марчанкі. Лепшыя творы яго яшчэ пры жыцці набывалі мастацкія музеі. Прайшла вялікая колькасць рэспубліканскіх і замежных выстаў. У сваіх афортах і акварэлях мастак адлюстроўваў падзеі і дух эпохі. Экспазіцыя прымеркавана да 75-цігоддзя з дня нараджэння творцы і дэмаструе раней невядомыя шырокай публіцы работы. Гавораць яго дачка, мастачка Наталля і жонка, мастацтвазнаўца, Ніна Марчанка.

Выстава акварэлей Леаніда Марчанкі адкрыта ў сталічнай галерэі "Беларт" да 8-га лістапада.

Фота: bel-art.by