Выстава акварэлей Вячаслава Паўлаўца адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі

14.01.2020

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава “Без шкла. 12 акварэлей Вячаслава Паўлаўца”. Гэта 12 работ, прэзентаваных у незвычайным фармаце.

Мастак малюе тонкім пластом, каб папера "дыхала", прычым без папярэдняга накіда алоўкам. "Адбываецца чараўніцтва зліцця паперы, фарбы, вады і святла", – распавяла куратар экспазіцыі Надзея Усава.

На фота – работа Вячаслава Паўлаўца (artmuseum.by)