Выстава Аляксандра Салівончыка “Трамвай №11” адкрылася ў Мінску

16.10.2019

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў працуе выстава Аляксандра Салівончыка “Трамвай №11”. Творца прэзентаваў партрэты самотных незнаёмцаў, якія сустракаліся яму ў розных кутках свету. На карцінах у тым ліку пасажыры 11-га трамвая Франкфурта-на-Майне. Гэта людзі розных слаёў: ад падлеткаў да мігрантаў і бяздомных. Адметнасць творчасці Аляксандра Салівончыка – вялікі памер палотнаў, ад падлогі да столі.

З карцін глядзяць абяздоленыя, журботныя людзі. Яны аказаліся непатрэбнымі і шукаюць падтрымкі. Жыццёвыя выпрабаванні змянілі іх твары. Буйны фармат і шырокія мазкі дапамагаюць Аляксандру Салівончыку выклікаць у гледачоў спагаду да герояў. Працягвае дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Сяргей Крыштаповіч.

Выстава адкрыта да 27 кастрычніка.

Фота: facebook.com