Выстава "Арт-упакоўка" работ студэнтаў спецыяльнасці "графічны дызайн" адкрылася ў Мінску

18.10.2019

Студэнты 4-га курса спецыяльнасці "графічны дызайн" Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў презентавалі выставу "Арт-упакоўка". Гэта шосты праект серыі, прысвечанай 100-годдзю УНОВІСа. У ім тры складнікі ‒ экспазіцыя, каталог і відэа. Куратар выставы, якая размясцілася ў сталічнай мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, ‒ дызайнер-педагог, плакатыст Руслан Найдзен. 

Дацэнт кафедры графічнага дызайну Акадэміі мастацтваў Вячаслаў Семянько адзначыў, што выстава заслугоўвае міжнароднай увагі, бо ў экспазіцыі ‒ унікальныя работы, створаныя  з акрылу, пластыку, гіпсу, дрэва, кардону і металу. Таксама дацэнт падкрэсліў, што аўтар праекта ‒ бліскучы педагог, многія яго выпускнікі ‒ паспяховыя дзеячы мастацтва.

Выстава “Арт-упакоўка” адкрыта да 27 кастрычніка. За 2 дні да закрыцця, 25 кастрычніка, пройдзе лекцыя мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель “УНОВІС як школа: паслядоўнікі сёння”.

Фота: vk.com