15.04.20
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны працуе часовая экспазіцыя «Бухенвальд». Выстава прымеркавана да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў і 75-годдзя вызвалення вязняў нацысцкага лагера «Бухенвальд». У красавіку 1945 года зняволеныя паднялі ўзброенае паўстанне – ў выніку эсэсаўская армія абяззброена. Працягвае старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі партызанскага руху музея Уладзімір Грыгор“еў.
У экспазіцыі – фотадакументальныя матэрыялы з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны аб самім лагеры і яго вязнях. Таксама сярод экспанатаў – дзве рэпрадукцыі карцін серыі «Лічбы на сэрцы» мастака і былога вязня канцлагераў «Бухенвальд» і «ДахАў» Міхаіла Савіцкага.
Часовая экспазіцыя «Бухенвальд» працягнецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны да 11 мая.