Выстава да 100-годдзя настаўніка і кампазітара Мікалая Пятрэнкі адкрыта ў Полацку

31.01.2020

У Музеі беларускага кнігадрукавання працуе выстава "Па рацэ часу", прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння полацкага самадзейнага кампазітара Мікалая Пятрэнкі. У экспазіцыі – кнігі з уласнага збору творцы, рукапісы, дакументы, зборнікі вершаў паэтаў, з якімі ён працаваў і сябраваў. Падрабязнасці – у Святланы Чыжык.

Фота: book.polotsk.museum.by