Выстава "Дэканструкцыя" Таццяны Савік

16.02.2022

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава маладой беларускай мастачкі Таццяны Савік "Дэканструкцыя". Яна рэалізавана ў межах праграмы Цэнтра па падтрымцы маладых мастакоў "Вайт рум". У сваім праекце "Дэканструкцыя" Таццяна Савік даследуе магчымасці метаду дэканструкцыі. Стратэгія аўтара ў механічным падзеле аб’ектаў і жывапісных партрэтаў на фрагменты з мэтай разбурэння агульнапрынятых стэрэатыпаў. Расказвае дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, мастак Сяргей Крыштаповіч.

Фота - ncsm.by