Выстава дыпломных праектаў спецыяльнасці "Дызайн касцюма і тканіны" адкрылася ў Віцебску

27.10.2020

Да 100-годдзя аб’яднання УНОВІС і 45-годдзя кафедры дызайну і моды Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адкрылася выстава студэнцкіх дыпломных праектаў. У экспазіцыі ‒ работы выпускнікоў апошніх трох гадоў спецыяльнасці “Дызайн касцюма і тканіны”.

Ідэі беспрадметнасці, абвешчаныя Казімірам Малевічам і Элем Лісіцкім, паўплывалі на ўсе віды мастацтва. У дыпломных праектах паказана трансфармацыя супрэматызму ў сучасным дызайне і дызайне касцюма. Расказвае дацэнт кафедры дызайну і моды Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта Людміла Тараканава-Папкоўская.

Важнасць творчага тандэму музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і кафедры дызайну і моды адзначыла дацэнт кафедры Наталля Тарабука.

Фота: facebook.com