Выстава дзіцячых малюнкаў "Адзін вобраз -100 ідэй"

22.11.2021

У мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамелёва адкрылася выстава "Адзін вобраз -100 ідэй" вучняў дзіцячай творчай майстэрні "Залаты птах". Кожны з юных мастакоў па-свойму, творча адлюстроўвае зададзеную тэму, нараджаючы неверагодную колькасць варыяцый і інтэрпрэтацый.
Расказвае куратар праекта, мастацкі кіраўнік дзіцячай мастацкай студыі "Залаты птах", мастачка Юлія Шаціла.

Фота - belta.by