Выстава “Ерусалім. Спёка і холад вечнага горада” адкрылася ў віцебскім Арт-цэнтры Марка Шагала

25.02.2021

У Арт-Цэнтры Марка Шагала ў Віцебску адкрылася выстава Васіля Васільева "Ерусалім. Спёка і холад вечнага горада". Творы аўтара не з'яўляюцца рэлігійным мастацтвам, гэта хутчэй спроба асэнсаваць выражаны ў біблейскай гісторыі агульначалавечы і разам з тым індывідуальны вопыт.

Васіль Васільеў – чалавек, які сур’ёзна ставіцца да працы і несур’ёзна – да сябе – з гумарам, самаіроніяй. Ён можа гадзінамі размаўляць пра мастацтва. Многія яго блізкія называюць аўтара фанатам творчасці.

Расказвае старшы навуковы супрацоўнік Арт-цэнтра Алена Ге.

Фота: vk.com