16.09.2020
Выстава Барыса Герлавана "Мастак i тэатр" размясцілася ў сталічным Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.
Барыс Герлаван быў галоўным мастаком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Пры афармленнi сцэнiчнай прасторы ўзнімаўся да ўзроўню драматурга i рэжысёра, рабіўся паўнапраўным сааўтарам драматургiчнага твора. Часта яго сцэнаграфiя станавілася адным з галоўных кампанентаў спектакля i вызначала поспех у гледача.
Пра экспазіцыю расказваюць дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька і старшы навуковы супрацоўнік музея Таццяна Дземідовіч.
Фота: facebook.com