Выстава "Гадзіна мовы"

21.02.2022

Да Міжнароднага дня роднай мовы сёння ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі адбылось урачыстае адкрыццё выставы "Гадзіна мовы". Тут упершыню прадставяць 7 мадэляў гадзіннікаў лімітаванай калекцыі "Мова", выпушчаных у мінулым годзе на гадзіннікавым заводзе "Луч". Апошні рэліз калекцыі прысвечаны народнаму паэту Беларусі – Пімену Панчанку, адзначыла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Мінскага гадзіннікавага завода "Луч" Валерыя Чарных.

Фота - nlb.by