Выстава “Графіка +” адкрылася ў сталічным Палацы мастацтва

14.11.2019

Выстава “Графіка +” – вынік трохгадовай дзейнасці секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў. Яна прысвечана памяці  вядомых творцаў Арлена Кашкурэвіча і Людвіга Асецкага, якім сёлета споўнілася б па 90. Працягвае куратар выставы Андрэй Басалыга.

Удзельнікі выставы ‒ асноўны касцяк секцыі графікі. Сярод мастакоў – Уладзімір Савіч, Рыгор Сітніца, Уладзімір Басалыга, Таццяна Радзівілка, Раман Сустаў і іншыя. Намеснік старшыні па арганізацыйных і творчых пытаннях Беларускага саюза мастакоў Леанід Хобатаў адзначае, што секцыя ідзе ў нагу з часам.

Экспазіцыя адкрыта ў сталічным Палацы мастацтва да 22 лістапада.

Фота: facebook.com