Выстава грашовых знакаў часоў Вялікай Айчыннай адкрылася ў Мінску

22.10.2025 

Вартасць Перамогі назвалі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на адкрыцці ўнікальнай выставы. Часовая экспазіцыя «Цана вайны» паказвае грашовыя знакі страшных часоў з розных кантынентаў – саюзнікаў Савецкай дзяржавы і яе ворагаў. Сярод манет, якія бачылі Перамогу, пабывала наш карэспандэнт Элеанора Коўшар.