Выстава "Калі мы былі дзецьмі" працуе ў Магілёве

05.09.2023 

У філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь "Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў г. Магілёве" адкрылася выстава жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фатаграфіі беларускіх мастакоў ХХ-ХХI стагоддзяў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея. Выставачны праект з дапамогай красамоўных вобразаў ілюструе ранняе жыццё чалавека - ад нараджэння да паўналецця, тую бясконцую радасць, любоў, надзею, летуценнасць, уласцівыя адчуванню шчаслівага дзяцінства. Расказала аб экспазіцыі яе куратар Анастасія Карнейка.

Фота - mogilevnews.by