Выстава каляровай графікі Сальвадора Далі адкрываецца ў сталічнай галерэі Міхаіла Савіцкага

09.10.2020

Сёння ў сталічнай галерэі Міхаіла Савіцкага – урачыстае адкрыццё выставы каляровай графікі Сальвадора Далі. Гэта ўжо чацвёртая экспазіцыя твораў Далі ў Мінску, якую ладзяць супрацоўнікі галерэі LIBRA. Раней жыхарам сталіцы паказвалі розныя творы са збору расійскага калекцыянера і адну з буйнейшых еўрапейскіх калекцый з акцэнтам на роставую скульптуру і ювелірныя вырабы. Цяпер наведвальнікі ўбачаць каляровую графіку – ілюстрацыі да твораў “Кармэн”, “Прыгоды Алісы ў краіне цудаў”, “Далініянскія коні” і яшчэ некалькіх. Расказвае куратар экспазіцыі Алег Рыжкоў.

У галерэі Міхаіла Савіцкага гледача сустракае вялізны партрэт Сальвадора Далі, на якім мастак прыклаў да вока павелічальнае шкло. У цэнтральнай чорнай зале – 60 графічных твораў майстра, у дзвюх белых залах злева і справа – 60 жывапісных работ і каля 40 скульптур беларускіх аўтараў. Работы айчынных творцаў выбіралі па прынцыпе стылістычнай блізкасці да твораў іспанскага мастака.

Фота: expert.ru