Выстава "Каноны творчасці" прысвечана 75-годдзю Акадэміі мастацтваў

14.05.2021

У мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава “Каноны творчасці”. Яна прымеркавана да 75-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ідэя юбілейнага праекта – паказаць творчыя амплуа выкладчыкаў, якія натхняюць на новыя адкрыцці, прывіваюць маладым аўтарам любоў да мастацтва. У экспазіцыі – шырокі дыяпазон традыцыйных і сучасных відаў, жанраў і кірункаў. Гэта творы Уладзіміра Тоўсціка, Уладзіміра Слабодчыкава, Віктара Барабанцава, Ганны Конанавай, Алесі Скорабагатай і многіх іншых аўтараў. Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота: belta.by