Выстава Канстанціна Ладошкіна ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі

Сёння адкрываецца персанальная выстава мастака Канстанціна Ладошкіна ў межах культурнага інтэграцыйнага праекта «Адкрыты жнівень».

Канстанцін Ладошкін больш за 20 год жыве ў псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў №3 г. Мінска. Ён – адзін з удзельнікаў групы «Арт- «Ну-во!» і праекта «Беларускае сучаснае Дэвіянтнае мастацтва». Працы Канстанціна неаднаразова экспанаваліся на розных пляцоўках Мінска і Брэста, знаходзяцца ў музеях і асабістых калекцыях дэвіянтнага мастацтва Нарвегіі, Польшчы, Германіі, Расіі і Беларусі.

Пачатак: 29.08 (18:00) 
Літаратурны музей Петруся Броўкі (вуліца Карла Маркса, 30).