Выстава касцюмаў з калекцыі Аляксандра Васільева адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі

08.03.2019

"Запрашэнне на баль" жыхары і госці Мінска атрымалі ад гісторыка моды, мастацтвазнаўцы і вядучага праграмы "Модны прысуд" Аляксандра Васільева. У экспазіцыі – бальныя сукенкі і ўрачыстыя ўборы канца XIX – пачатку XX стагоддзяў. Таксама сотні аксесуараў, ювелірных вырабаў, біжутэрыі ад сусветна вядомых дамоў мод. Што будзе актуальна ў бліжэйшы час і чаму варта наведаць выставу – раскажа Аляксандр Васільеў.

Фота: facebook.com