Выстава керамікі па выніках пленэру "АРТ-Жыжаль" адкрылася ў Мінску

29.10.2019

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава па выніках 16-га міжнароднага пленэру па кераміцы "АРТ-Жыжаль". Жыжыль у беларускай міфалогіі – бог падземнага агню. На пленэры ўдзельнікі выкарыстоўвалі самыя розныя тэхнікі абпалу гліны. Працягвае мастацкі кіраўнік падзеі Валерый Калтыгін.

У пленэры прынялі ўдзел прафесійныя мастакі-керамісты з 8 краін – Беларусі, Балгарыі, Бразіліі і іншых. Наогул падзея ладзіцца з 2003-га года. Яна праходзіць на базе адпачынку "Вербкі" пад Бабруйскам. Сваімі ўражаннямі ад пленэру дзеліцца кераміст Вольга Сямашка.

Выстава “Мастацтва жывога агню” адкрыта ў Нацыянальным цэнтры  сучасных мастацтваў да 1 снежня.

Фота: facebook.com