Выстава-кірмаш "Анёл, майстар і добрыя справы" працуе ў Магілёве

24.12.2019

У Музеі гісторыі Магілёва працуе выстава-кірмаш работ рамеснікаў "Анёл, майстар і добрыя справы". На выставе – вырабы з гліны, вязаныя цацкі, лялькі, упрыгажэнні, адкрыткі і многае іншае. Працягвае старшыня грамадскага аб'яднання рамеснікаў "Шчырая майстэрня" Ала Смалякова.

Але аднымі экспанатамі падзея не абмяжоўваецца. Таксама ў межах выставы праходзіць інтэрактыўная акцыя "Наша ёлка", дзе можна зрабіць навагоднюю цацку. Дарэчы, упершыню сёлета падчас выставы запланаваны майстар-класы.

Выстава працягнецца па 8 студзеня. 

Фота: mogilev-region.gov.by