Выстава "Колер Беларусі" да 55-годдзя Міхала Анемпадыстава адкрылася ў Мінску

08.04.2019

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава “Колер Беларусі” да 55-годдзя з дня нараджэння Міхала Анемпадыстава. Яна прысвечана фундаментальнай рабоце дызайнера і паэта – аднайменнай кнізе. У экспазіцыі – фотаздымкі аб’ектаў-носьбітаў традыцыйных колераў беларускай культуры. Распавядае куратар выставы, арт-крытык Любоў Гаўрылюк.

Міхал Анемпадыстаў меркаваў, што колер мае базавае, карэннае значэнне для светаразумення народа. Задачы форматворчасці для дызайнераў мастак таксама бачыў як непарыўна звязаныя з колерам і яго паходжаннем. Працягвае суаўтар экспазіцыі дызайнер Алена Дашкевіч.

Выстава працягнецца да 16 красавіка.

Фота: ncsm.by