Выстава "Лучше Бреста нету места" праходзіць у горадзе над Бугам

23.06.2022

Прызнанне ў любові да роднага горада - лейтматыў вернісажу 35 брэсцкіх майстроў. Тут прадстаўлена больш за 160 разнажанравых жывапісных палотнаў і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пры стварэнні экспазіцыі арганізатары ахапілі дзве тэмы - "Папулярызацыя гарадской культуры" і "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны", - расказаў кіраўнік гарадскога клуба "Спадчына" Тыгран Джавадзян.

Фота - onlinebrest.by