Выстава маладых скульптараў адкрыта ў рамках фестывалю "SculptFest"

13.04.2021

Экспазіцыя маладых аўтараў дапоўніла праграму рэспубліканскага фестывалю “SculptFest”. Выстава разгарнулася ў галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Праект знаёміць з творчымі пошукамі студэнтаў гэтай установы, а таксама навучэнцаў каледжа імя Глебава і гімназіі-каледжа імя Ахрэмчыка. Расказвае куратар выставы, дацэнт кафедры скульптуры Канстанцін Касцючэнка.

Маладыя творцы дэманструюць свае здольнасці праз скульптурныя вобразы ў гіпсе, дрэве, мармуры і метале. Прапануюць уласны погляд на міфалагічных герояў і дзеляцца разважаннямі пра светабудову. Працягвае мастацтвазнаўца Алена Русакевіч.  

Выстава дапамагае прасачыць, як студэнты спалучаюць пераняты ў вядомых майстроў вопыт і пошукі ўласнай мовы. Пазнаёміцца з работамі маладых скульптараў у галерэі акадэміі мастацтваў можна да 24 красавіка.

Фота: belta.by