Выстава мастачкі-авангардысткі Валянціны Ляховіч "Аберацыі святла" адкрылася ў Гомелі

15.01.2020

У гомельскай Карціннай галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі адкрылася выстава "Аберацыі святла". Аўтар работ – Валянціна Ляховіч – адна з яркіх прадстаўніц беларускага авангарда. Яна стварае аб'ёмныя інсталяцыі і скульптуры з розных матэрыялаў. У новым праекце творца ўводзіць у свае работы святло рознага спектра – ад прывычных лямп да ультрафіялету. Прасторавыя скульптуры ўспрымаюцца па-рознаму – у залежнасці ад асвятлення.

Валянціна Ляховіч скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. Захапляецца жывапісам Паўла Філонава, а таксама іканапісам. Сучасныя творчыя пошукі – гэта так званая "смеццевая скульптура". Свае арт-аб'екты мастачка стварае з утылю: паперы, пенапласту, кардону.

Выстава "Аберацыі святла" адкрыта да сярэдзіны лютага.

Фота: gp.by