Выстава мастака-пастаноўшчыка Вялікага тэатра Беларусі Кацярыны Булгакавай адкрылася ў Мінску

14.02.2020

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава мастака-пастаноўшчыка Вялікага тэатра Беларусі Кацярыны Булгакавай. У экспазіцыі  "Ад ідэі да тэатральнай сцэны" – касцюмы са спектакляў, іх эскізы і карціны, прысвечаныя балетнаму мастацтву. Пра супрацоўніцтва з Вялікім тэатрам расказаў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька.

Балет "Анастасія" на музыку Вячаслава Кузняцова паставіў у 2018-м народны артыст Беларусі Юрый Траян. Спектакль дэманструе касцюмы XV стагоддзя, створаныя Кацярынай Булгакавай, адаптаваныя для сцэны з гістарычнай дакладнасцю.

Мастак-пастаноўшчык Кацярына Булгакава працуе ў Вялікім тэатры Беларусі з 2002-га. На яе рахунку – афармленне каля 20 спектакляў, якія і сёння ў рэпертуары.

Выстава "Ад ідэі да тэатральнай сцэны" працягнецца месяц.

Фота: sb.by