Выстава майстра выцінанкі Ганны Перлінай адкрылася ў Віцебску

24.12.2020

У Віцебскім метадычным цэнтры народнай творчасці адкрылася выстава выцінанкі Ганны Перлінай. Яна першы майстар вобласці, якая пачала ствараць работы, большыя за тры метры. Вялізныя папяровыя палотны – унікальная творчасць не толькі для Віцебшчыны, але і для ўсёй краіны. 

Ганна Перліна прэзентавала свае работы ў многіх краінах – Расіі, Украіне, Германіі, у бліжэйшы час плануе прыняць удзел у літоўскім праекце. Сёлета Ганна стварыла ілюстрацыі ў тэхніцы папяровай выразкі для выдання “Прыдзвінскія карункі”, якое змяшчае апісанне харэаграфічнай спадчыны паўночнага рэгіёна Беларусі. Творца аформіла вокладку і два раздзелы.

Выстава працягнецца ў Віцебскім цэнтры народнай творчасці да 15 студзеня.

Фота: vk.com