Выстава "Мінск ‒ Абаянь" расказвае пра вяртанне Якуба Коласа ў БССР

18.05.2021

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае наведаць выставу “Мінск Абаянь” да 100-годдзя вяртання народнага паэта ў БССР. З верасня 1917 па 1921 год Якуб Колас жыў у горадзе Абаянь Курскай губерні і працаваў настаўнікам, затым школьным інструктарам. “За гэты час напісаны многія яго знакавыя творы, ён жыў чаканнем вяртання на Радзіму”, ‒ адзначыла навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Таццяна Макаранка.

У маі 1921 года адбыўся доўгачаканы пераезд Якуба Коласа з сям’ёй у Мінск. “Актыўная навуковая, грамадская, асветніцкая дзейнасць Якуба Коласа па вяртанні на Бацькаўшчыну, спалучалася з літаратурнай ‒ галоўнай справай жыцця пісьменніка. На выставе рэдкія экспанаты, якія цудам захаваліся пасля вайны і пераездаў”, ‒ расказала галоўны захавальнік фондаў музея, праўнучка Васіліна Міцкевіч.

Фота: facebook.com