Выстава непрафесійнага мастацтва "INSITUS-2020" адкрылася ў Віцебску на дзвюх пляцоўках

05.11.2020

Выставу "INSITUS-2020" прэзентавалі сёння ў Віцебску адразу на дзвюх пляцоўках ‒ у Краязнаўчым музеі і Абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Праект ладзяць шосты раз, з'явіўся ён яшчэ ў 1990-я гады. Інсітнае, або наіўнае, – гэта адзін з кірункаў непрафесійнага мастацтва ‒ выяўленчая творчасць мастакоў-самавукаў (жывапіс, графіка, разьбярства, скульптура, архітэктура, арт-аб’екты, інсталяцыі). Расказвае дырэктар Абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Лабука.

Інсітнае мастацтва развіваецца на Віцебшчыне з 1980-х. У лютым адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай метадычнай рады, па выніках якога віцебскаму інсітнаму мастацтву надалі стасус элемента гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Наведаць выставу можна да 5 снежня.

Фота: belta.by