Выстава "Пекін вачыма фатографаў з Беларусі" адкрылася ў Мінску

16.01.2020

У Мастацкай галерэі імя Міхаіла Савіцкага адкрыта выстава "Пекін вачыма фатографаў з Беларусі". У экспазіцыі – 100 работ айчынных фатографаў Святланы Макарэвіч, Вольгі Шукайла, Арцёма Кірэева, Сяргея Плыткевіча і Юрыя Вялітчанкі. Творцы вандравалі па горадзе, наведвалі аб'екты сусветнай культурнай спадчыны і фіксавалі іх на фотаапарат. Працягвае Юрый Вялітчанка.

Выстава складаецца з чатырох раздзелаў. Першы паказвае старажытную гісторыю горада, другі – дасягненні ў галіне аптымізацыі гарадскіх тэхналогій, трэці расказвае пра культуру сталіцы Паднябеснай, а героі апошняга раздзела – жыхары Пекіна. Сваімі ўражаннямі ад убачанага дзеліцца наведвальнік выставы Іван Шаманчук.

Выстава працягнецца да 2 лютага. Стваральнікі экспазіцыі з беларускага боку адзначылі, што нам таксама ёсць чым падзяліцца, а таму, магчыма, хутка выставу "Мінск вачыма замежных фатографаў" пакажуць у Кітаі. 

Фота: russian.news.cn