Выстава польскага плаката адкрылася ў Гомелі

28.09.2016

У палацы Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі адкрылася выстава Рышарда Каі “Плакаты вельмі польскія”. Увазе гледачоў - некалькі дзясяткаў арыгінальных плакатаў. На ўрачыстае адкрыццё прыехаў аўтар. Падрабязней пра экспазіцыю расказвае загадчык мастацкага аддзела музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, кандыдат мастацтвазнаўства Таццяна Літвінава.