Выстава пра Беларусь - дзяржаву-заснавальніцу ААН адкрылася ў Мінску!

24.0420 

У Нацыянальным гістарычным музеі нашай краіны працуе выстава «75 гадоў разам: Беларусь – дзяржава-заснавальніца ААН», прымеркаваная да гадавіны Канферэнцыі ў Сан–Францыска па ўтварэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і да Міжнароднага дня дэлегата. У экспазіцыі – архіўныя фотадакументы і іншыя рарытэты. Працягвае дырэктар музея Павел Сапоцька.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый створана для падтрымання і ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі, а таксама развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. А Беларусь заўсёды была прыхільнікам перамоў і актыўна выступала за пошук кампрамісаў.

Выстава працягнецца да 24 мая. Ахвотныя могуць наведаць экспазіцыю віртуальна, далучыцца да анлайн-экскурсій з аўтарскімі каментарыямі ўдзельнікаў гістарычнай падзеі.

Фота http://histmuseum.by/