Выстава, прысвечаная дзейнасці антраполага Ігара Чаквіна, адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі

21.05.2019

Ігар Чаквін зрабіў значны ўклад у развіццё беларускай антрапалогіі, этналогіі і гісторыі. Акрамя тэарэтычнай работы праславіўся як аўтар рэканструкцый фізічнага аблічча жыхароў Беларусі X-XVIII стагоддзяў. Працягвае куратар праекта Данута Грынь.

У экспазіцыі пад назвай “Позірк з глыбіні стагоддзяў” – гіпсавыя бюсты чалавечых чэрапаў, прадметы, знойдзеныя падчас археалагічных раскопак, навуковыя артыкулы Ігара Чаквіна. Пра дзейнасць антраполага распавядзе загадчыца аддзела народазнаўства Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандра Гурко.             

Выстава адкрыта ў Нацыянальным гістарычным музеі да 2 чэрвеня.

Фота: belta.by